viasna on patreon

Прэсінг палітычных партыяў працягваецца

2004 2004-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасьня 2004 г. Упраўленьні юстыцыі абласных выканкамаў распачалі па-запланавыя праверкі арганізацыйных структураў Партыі БНФ. Па дадзеных Управы Партыі БНФ, у гэты дзень праверкам падвергліся больш за 10 арганізацыйных структураў партыі. Правяраючых з Упраўленьняў юстыцыі найперш цікавілі пратаколы аб вылучэньні дэлегатаў на з’езд Партыі БНФ, на якім прымаліся рашэньні аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Адначасова з гэтым, на адрас Сойму Партыі БНФ паступіў ліст з Міністэрства юстыцыі за подпісам міністра В.Р. Галаванава, у якім гаворыцца, што “у сувязі са службовай неабходнасьцю” партыі прапануецца ў трохдзённы тэрмін прадаставіць усе дакументы, датычныя з’езда партыі.
Варта адзначыць, што Партыя БНФ па запыце Міністэрства юстыцыі ўжо прадастаўляла дакументы адносна з’езда, які адбыўся 29.08.2004 г. Акрамя таго, сам з’езд праходзіў пад пільным кантролем прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Н. Фішкінай і А. Харытона.
Вельмі паказальна, што Міністэрства юстыцыі распачало дадзеныя праверкі менавіта падчас правядзення выбарчай кампаніі. Мы папрасілі пракаментаваць дадзеную сітуацыю сакратара Управы Партыі БНФ Уладзіміра Лабковіча:
“ Учора я і Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка былі выкліканыя на размову да намесьніка начальніка Упраўленьня па справах грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі сп. Сліжэўскага. У асноўным размова датычылася дзейнасьці грамадскай ініцыятывы “5+”. Спадар Сліжэўскі некалькі разоў падкрэсьліў, што Міністэртсва юстыцыі жадае канструктыўна супрацоўнічаць з палітычнымі партыямі, не выказваў ніякіх прэтэнзіяў да дзейнасці Партыі БНФ. Таму мы са зьдзіўленьнем успрынялі патрабваньні Міністэрства юстыцыі, тым больш, што дадзеныя аб пераліку арганізацыйных структураў партыі мы прадстаўляем Міністэрству юстыцыі ўжо трэці раз за бягучы год.
У мяне складаецца ўражаньне, што камусьці любымі шляхамі і метадамі хочаццца прызнаць вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ад нашай партыі несапраўдным. Напэўна, улады не задаволеныя колькасьцю зарэгістраваных кандыдатаў ад дэмакратычных партыяў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства