Актывіст “Зубра” Аляксей Ляўковіч аштрафаваны на 30 базавых велічыняў за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
https://spring96.org/be/news/1616
2004
2004-09-14T10:00:00+0300
2004-09-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага аддзелу міліцыі Менску спынілі каардынатараў моладзевага руху “Зубр” Аляксея Ляўковіча і Мікіту Сасіма на вуліцы і абшукалі іх. У сумках знайшлі некалькі асобнікаў газэты “Зубр”. Нягледзячы на тое, што хлопцы газэты не распаўсюджвалі, міліцыянты склалі пратаколы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аляксея Ляўковіча суд аштрафаваў на 30 базавых велічыняў. Мікіту Сасіма будуць судзіць 14 верасьня.