viasna on patreon

Вярхоўны суд пакінуў у сіле папярэджаньне, вынесенае Партыі камуністаў беларускай Міністэрствам юстыцыі

2004 2004-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд пагадзіўся з міністэрскімі чыноўнікамі, якія прыйшлі да высновы, што партыя ўдзельнічае ў незарэгістраванай кааліцыі “Пяцёрка плюс” і заклікала людзей браць удзел у несанкцыянаваным пікеце салідарнасьці з газэтай “Народная воля”.

Кіраўніцтва партыі спрабавала даказаць, што гэтае папярэджаньне неабгрунтаванае, паколькі ПКБ не прымала рашэньняў ні аб уваходзе ў кааліцыю, ні аб удзеле ў акцыі. Вярхоўны суд не прызнаў гэтых аргумэнтаў слушнымі. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін лічыць, што гэта толькі пачатак наступу на апазыцыйныя палітычныя партыі: “Я разумею, навошта гэта зроблена. Наступным крокам будзе атака на партыі, аб забароне партыяў за тое, што яны стварылі, з пункту гледжаньня суду, незаконную кааліцыю”, -- заявіў ён карэспандэнту Радыё Свабода.

Раней аналягічныя пазовы да Мінюсту падавалі яшчэ тры партыі — БНФ, Аб’яднаная грамадзянская і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Ва ўсіх выпадках Вярхоўны суд стаў на бок Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства