“Свабода выбару” па-рэчыцку: не будзеш дапушчаны да працы, калі не паставіш свой подпіс
https://spring96.org/be/news/1517
2004
2004-08-16T10:00:00+0300
2004-08-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Напярэдадні мінулых выходных супрацоўнікі Рэчыцкага аметызнага заводу атрымалі загад: у панядзелак усе павінны мець пры сабе пашпарты. Справа ў тым, што намесьнік дырэктара па кадрах аметызнага заводу Сярдзюк Н.В., якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, вырашыла такім чынам сабраць подпісы ў сваю падтрымку. Сёньня супрацоўнікі заводу дапускаліся да працы толькі пасьля таго, як ставілі свое подпісы ў падтрымку вылучэньня спадарыні Сярдзюк кандыдатам у дэпутаты.