Міліцыя ўварвалася ў кватэру каардынатара “Зубра” Яўгена Афнагеля
https://spring96.org/be/news/1377
2004
2004-06-30T10:00:00+0300
2004-06-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
14.20. Некалкі хвілінаў таму ў кватэру аднаго з лідэраў моладзевага руху “Зубр” Яўгена Афнагеля ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. Пяць чалавек на чале з участковым Скуратовічам Аляксеем Васільевічам схапілі Афнагеля на лесьвічнай пляцоўцы, гвалтам забралі ў яго ключы ад кватэры і ўвайшлі ў яе. У дадзены час у кватэры адбываецца вобыск. Яўген знаходзіцца ў кайданках. Ордэр на вобыск не прад’яўляўся, прычына гвалтоўных дзеяньняў не тлумачыцца. Два чалавекі апранутыя ў цывільнае, астатнія – у міліцэйскай форме. Ніхто, акрамя ўчастковага, пакуль не прадставіўся, невядома таксама, супрацоўнікамі якога РУУС яны з’яўляюцца, -- паведаміла прэс-служба “Зубра”