Чатыры актывісты руху "Зубр" былі затрыманыя 28 чэрвеня ў беларускай сталіцы
https://spring96.org/be/news/1373
2004
2004-06-29T10:00:00+0300
2004-06-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За распаўсюд новага выпуску газеты "Зубр" былі затрыманыя Павал Юхневіч, Кацярына Смірнова, Люба Кучынская і Раман Казакевіч. Юхневіча затрымалі на станціі метро "Усход", астатнія - ў раёне станцыі "Інстытут Культуры". У дачыненні ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 172 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ). Праз некаторы час усе былі вызваленыя, -- паведаміла прэс-служба руху “Зубр”.