viasna on patreon

Гаспадарчы суд вырашыў высьветліць, як плацілі назіральнікам БХК (Радыё Свабода)

2004 2004-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працэсе Беларускага Хэльсынскага камітэту супроць падатковай інспэкцыі — новая затрымка. 14 чэрвеня суд пачаў высьвятляць, чаму падатковая інспэкцыя не палічыла абгрунтаванай аплату камандзіровачных стратаў для назіральнікаў на парлямэнцкіх выбарах 2000 году. Тады дзесяткі прадстаўнікоў ад БХК выправіліся назіраць за выбарамі ў сельскай мясцовасьці.

Аплата камандзіровачных для гэтых людзей была заплянаваная ў гранце, які выдаткавалі эўрапейскія структуры ў рамках праграмы ТАСІS. Пазьней падатковая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менску палічыла, што гэтыя грошы атрыманыя як прыбытак, і таму зь іх трэба сплачваць падаткі. А за няплату падаткаў супроць старшыні БХК Тацяны Процькі і галоўнай бугальтаркі грамадзкага аб’яднаньня была ўзбуджаная крымінальная справа.

Матэрыяламі гэтай крымінальнай справы і зацікавіўся гаспадарчы суд Менска. “Калі суд стане на бок падатковай інспэкцыі і пакарае нас за аплату камандзіровачных стратаў для назіральнікаў, то знайсьці назіральнікаў на будучыя выбары будзе вельмі праблематычна”, — гэтак пракамэнтаваў праблему намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла.

Працэс паводле пазову БХК супраць падатковай інспэкцыі адкладзены на няпэўны час.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства