viasna on patreon

"Рэпарцёры без межаў" пратэстуюць супраць прыпынення "Рабочай салідарнасці".

2004 2004-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8-га чэрвеня міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" звярнулася з адкрытым лістом да беларускага міністра інфармацыі ў звязку з прыпыненнем прафсаюзнай газеты "Рабочая салідарнасць". Арганізацыя лічыць, што прыпыненне выдання з'яўляецца "часткай сістэматычных рэпрэсій супраць незалежнай і апазіцыйнай прэсы".
"Рэпарцёры" нагадваюць, што ў штогадовым дакладзе за 2004 год яны выступілі з асуджэннем захадаў адміністратыўнага ціску з боку беларускіх ўладаў на незалежную прэсу. Яны акцэнтуюць увагу на тым, што імя А. Лукашэнкі фігуруе сярод 37-і дзяржаўных кіраўнікоў, якіх "Рэпарцёры" лічаць ворагамі прэсы. Паводле падлікаў арагнізацыі, у 2003 годзе ў Беларусі больш як 10 газет падвергліся пераследу, больш за 15 незалежных выданняў былі прыпыненыя, а некалькі арганізацый, што абаранялі правы СМІ, былі зачыненыя, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства