“Пяцёрка-плюс” заклікае падтрымаць незалежную газету “Народная воля” і 10 чэрвеня ўтварыць “Ланцуг неабыякавых чытачоў” на Кастрычніцкай плошчы
https://spring96.org/be/news/1310
2004
2004-06-03T10:00:00+0300
2004-06-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 чэрвеня а 18.00 на Кастрычніцай плошчы ў Менску адбудзецца акцыя “Ланцуг неабыякавых чытачоў”.
Народная кааліцыя “Пяцёрка Плюс” запрашае актывістаў партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, чытачоў і падпісчыкаў “Народнай Волі”, а таксама ўсіх, каму неабыякавы лёс беларускіх незалежных газэт прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу з асобнікам “Народнай волі” ці іншага незалежнага беларускага выданьня. Нагадаем, што 31 траўня калегія грамадзянскіх справаў Вярхоўнага Суда Беларусі пакінула бяз зьменаў рашэньне аб спагнаньні з “Народнай Волі” штрафу ў памеры 50 мільёнаў беларускіх рублёў. У выніку гэтага рашэньня суда газэта апынулася пад пагрозай ліквідацыі.