viasna on patreon

Працягваецца ціск на актывістаў «Зубра» Кацярыну Клімко і Максіма Громава, адносна якіх узбуджаныя крымінальныя справы

2004 2004-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працягваецца ціск на актывістаў "Зубра" Кацярыну Клімко і Максіма Громава, якія абвінавачваюцца ў парышэнні артыкула 341 Крымінальнага кодэкса (псаванне дзяржаўнай маёмасці) за тое, што яны напісалі заклік “Свабоду Марынічу!” на прыпынках грамадзкага транспарту ў Менску. Зараз ім пагражаюць выключэннем з навучальных установаў, паведамляе Хартыя-97.

31 траўня маці Кацярыны Клімко была выклікана ў педагагічны каледж, дзе навучаецца дзяўчына. Дырэктар навучальнай установы Меншчыкава Надзея Іванаўна прапанавала ёй забраць дакументы дачкі з коледжу адразу пасля летняй сесіі. У іншым разе яна паабяцала выгнаць Кацярыну з каледжа. На наступны дзень з дзяўчынай на гэту тэму таксама размаўляў намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Сташулёнак Іван Іванавіч, які падцвердзіў рашэнне Меншчыкавай.

1 чэрвеня бацькоў Максіма Громава выклікала на размову дырэктар Менскага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці Жураўская, дзе навучаецца хлопец. Яна паведаміла, што ў хуткім часе будзе разглядацца магчымасць яго выключэння і таксама прапанавала забраць дакументы.

Нагадаем, што за апошні час гэта ня першы выпадак спробы выключэння з навучальнай установы за палітычную дзейнасць. Месяц таму з баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці хацелі выгнаць Мікіту Сасіма, але пасля некалькіх акцый ў падтрымку “зубра” гэта рашэнне было адменена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства