FIDH (Міжнародная Фэдэрацыя Правоў Чалавека) заявіла ў Жэневе пра ліквідацыю незалежнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/1178
2004
2004-04-15T10:00:00+0300
2004-04-15T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 красавіка ў Палацы Нацыяў папалельна з працаю Камісіі па правах чалавека адбыўся брыфінг “Правы чалавека ў Беларусі”. На брыфінгу прысутнічалі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацыяў краінаў і НДА, якіх зацікавіла дадзеная тэматыка. З апісаньнем сітуацыі ў галіне абароны правоў чалавека ў Беларусі выступіў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бялцкі, Генеральны сакратар FIDH (Міжнароднай Фэдэрацыі Правоў Чалавека) Філіп Кальфаян, прадстаўнік Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека ў Женеве Аляксей Каратаеў.
Падчас брыфінгу Ф. Кальфаян прадставіў даклад Міжнароднай юрыдычнай назіральнай місіі “Беларусь – ліквідацыя незалежнай грамадзянскай супольнасьці” па выніках візіту назіральнай місіі FIDH у кастрычніку 2003 году.