viasna on patreon

Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) прапанавала Камісіі ААН па правах чалавека запатрабаваць ад беларускага ўраду зноў надаць легальны статус тым няўрадавым арганізацыям, якія былі забароненыя падчас мінулагодняй зачысткі

2004 2004-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У афіцыйнай заяве, накіраванай FIDH у Камісію, выказваецца занепакоенасьць няспынным перасьледам няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. Сярод іншага, у заяве асуджаюцца дэкрэты прэзыдэнта, што істотна абмяжоўваюць правы няўрадавых арганізацыяў, і кампанія па юрыдычнай ліквідацыі няўрадавых арганізацыяў. FIDH даводзіць да ведама Камісіі сьпіс арганізацыяў, ліквідаваных у 2003 годзе, і называе дзеяньні, якія сталі падставамі для ліквідацыі (праваабарончая дзейнасьць, аказаньне юрыдычнай дапамогі грамадзянам, назіраньне за выбарамі), -- паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА.

Для ўздзеяньня на становішча ў Беларусі, апроч іншага, FIDH прапануе Камісіі запатрабаваць ад беларускага ўраду вярнуць легальны статус юрыдычна зьліквідаваным у 2003 годзе арганізацыяў і надалей прызнаваць ролю няўрадавых арганізацыяў і праваабаронцаў у грамадзкім разьвіцьці.

Адзначым, што прапановы FIDH, як арганізацыі, якая валодае спэцыяльным кансультацыйным статусам пры Камісіі, маюць істотнае значэньне для сябраў камісіі. Таму цалкам верагодна, што ў выніковай рэзалюцыі Камісіі, якая будзе разглядацца на гэтым тыдні, будзе зьмешчаная прапанова аб аднаўленьні законнага статуса ліквідаваных НДА.

Нагадаем, што ў пачатку сакавіка бягучага году FIDH прыняў у якасьці асацыянаванага сябра зьліквідаваны ў кастрычніку 2003 году Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства