Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: З якімі ўразлівымі групамі працуюць юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна"? І па якіх складніках можна вызначыць уразлівую групу? Размова юрысткай "Вясны" Вікай Рудзянковай.
Падзея: Беларускі Беластока ў чарговы раз зладзілі штомесячную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Каментар: Кнігу "Зэкамерон. Вершы. Гутаркі" беларускага палітзняволенага адваката Максіма Знака плануюць прэзентаваць у фармаце аўдыёкнігі.