viasna on patreon

У Магілёве судзяць мужчыну, якога затрымалі за тое, што збіраўся "ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку"

2024 2024-09-30T14:13:21+0300 2024-09-30T14:13:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/averkau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Магілёўскай вобласці 30 верасня распачаўся суд над раней асуджаным за каментары жыхаром Кіраўска Юрыем Аверкавым. Летам яго судзілі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), а цяпер мужчыну абвінавачваюць у "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках" (ч. 3 арт. 293 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вядзе Ірына Ланчава.

averkau-1.jpg
Юрый Аверкаў. Скрыншот з прапагандысцкага сюжэта

Юрыя Аверкава затрымалі напярэдадні "Адзінага дня галасавання" ў лютым 2024 года. Прапагандысты тады паведамілі, што Аверкаў нібыта з'яўляецца адміністратарам кіраўскага тэлеграм-канала, які ён стварыў у 2020 годзе, дзе "заклікаў людзей выходзіць на вуліцы". Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром Кіраўска, якога абвінавачваюць у сувязі з ініцыятывай "кааліцыяй пратэсных двароў". 

У сюжэце казалі, што імя затрыманага — Юрый Аверкаў. Ён з'яўляецца адміністратарам "дэструктыўнага тэлеграм-канала" Кіраўска. У роліку закадравы голас паведамляе, што мужчына ў канале заклікаў людзей выходзіць на вуліцы і "парушаць грамадскі парадак". Таксама Аверкаў нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога" і нібыта збіраўся "ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку", каб зафіксаваць парушэнні падліку галасоў. У прапагандысцкім сюжэце заяўлялі, што ў снежні 2023 года мужчына "зноў зазнаў уплыў дэструктыўных каналаў, у якіх заклікалі ісці на выбарчыя ўчасткі, запомніць аднаго з чальцоў камісіі і прасачыць за ім падчас вяртання дадому".

11 чэрвеня Аверкава судзілі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу разглядаў старшыня Кіраўскага раённага суда Антон Дудаль. Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства