viasna on patreon

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-09-27T13:21:51+0300 2024-09-27T13:21:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

27 верасня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і да т. п. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці ўжывання закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагрозаў у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і ў стварэнне атмасферы беспакаранасці, за катаванні ды іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, якія часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

У адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўлянага яму крымінальнага абвінавачвання на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом. Суды маюць права не дапускаць усю публіку або частку яе згодна з меркаваннямі маралі, грамадскага парадку або дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве або калі таго патрабуюць інтарэсы прыватнага жыцця бакоў, або — у той меры, у якой гэта, на думку суда, строга неабходна, — пры асаблівых абставінах, калі публічнасць парушала б інтарэсы правасуддзя. У выпадку адсутнасці такіх выключных абставінаў разбіральніцтва павінна быць адкрытым для шырокай публікі, уключна з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, і не павінна, напрыклад, абмяжоўвацца пэўнай катэгорыяй асоб. Нават у тых выпадках, калі публіка пазбаўленая доступу на судовае разбіральніцтва, судовую пастанову, уключна з асноўнымі высновамі, доказамі і прававой аргументацыяй варта даводзіць да агульнай галоснасці. Гэтыя патрабаванні не выкананыя судом у справе названых асоб.

Нам вядома аб асуджэнні:

Сяргея Ботвіча ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 358-1 КК па абвінавачванні ў агентурнай дзейнасці, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрыя Шлетгаўэра ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 358 і 361-4 КК па абвінавачванні ў шпіянажы і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Бойку ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 358-1 КК па абвінавачванні ў агентурнай дзейнасці, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аксаны Малочкі ды Дзмітрыя Малочкі ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 356 КК, што асуджаныя за "здраду дзяржаве" да, адпаведна, васьмі і дванаццаці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Улады неабгрунтавана ўжываюць утрыманне пад вартай у адсутнасць дастатковых падстаў для ўжывання меры стрымання, якая абмяжоўвае асабістую свабоду: як адзначае Камітэт па правах чалавека ААН, "утрыманне пад вартай у выглядзе меры стрымання павінна быць разумным і неабходным у любых абставінах". "Утрыманне пад вартай асоб, якія чакаюць суда, павінна быць выключэннем, а не правілам... вызваленне ад такога ўтрымання пад вартай можа ставіцца ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, яўкі на судовае разбіральніцтва ў любой іншай яго стадыі і (у выпадку неабходнасці) яўкі для выканання прысуду. Гэтая прапанова тычыцца асоб, якія чакаюць судовага разбору паводле крымінальных абвінавачванняў, гэта значыць пасля прад'яўлення абвінавачвання, але аналагічнае патрабаванне, якое ахоплівае перыяд да прад'яўлення абвінавачвання, выцякае з забароны адвольнага арышту... Ужыванне дасудовага ўтрымання пад вартай да падазраваных і абвінавачаных не мусіць быць агульнай практыкай. Заключэнне пад варту павінна быць заснаванае на прынятым у кожным канкрэтным выпадку рашэнні аб тым, што яно абгрунтаванае і неабходнае з улікам усіх абставінаў для такіх мэтаў, як папярэджанне ўцёкаў, умяшання ў працэс збірання доказаў або рэцыдыву злачынства... Адпаведныя фактары павінны быць прапісаны ў законе і не мусяць утрымліваць расплывістых і шырокіх стандартаў, такіх як "грамадская небяспека"... Дасудовае ўтрыманне пад вартай павінна ўжывацца не на аснове магчымага прысуду, а на аснове вызначэння неабходнасці ў гэтай меры стрымання"

Так, нам вядома пра ўтрыманне пад вартай:

Аляксея Клюшнічэнкі паводле арт. 130, 361, 367, 368 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенні шкоды Рэспубліцы Беларусь (санкцыям), паклёпе на А. Лукашэнку, абразе А. Лукашэнкі;

Сяргея Белага паводле арт. 368, 369, 130, 361-1 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады ў каментарах у інтэрнэце, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хоць бы адзін з наступных фактараў:

  • a) пазбаўленне волі было ўжытае ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;
  • d) асоба пазбаўленая волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Сяргея Ботвіча, Дзмітрыя Шлетгаўэра, Сяргея Бойкі, Аксаны Малочкі і Дзмітрыя Малочкі, Аляксея Клюшнічэнкі, Сяргея Белага, з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі. Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітвязняў прысуды і абраныя меры стрымання пры захаванні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзей, выгляд і памер пакарання;
  • вызваліць названых палітвязняў, ужыўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства