viasna on patreon

У Брэсце адбыўся таемны суд за "шпіянаж"

2024 2024-08-27T14:21:04+0300 2024-08-27T14:25:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_ablasny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК) і "шпіянаж" (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення. Працэс па справе Шлэтгауэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.

Адзначым, што па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за "шпіянаж" асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене. 

30 жніўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі па справе Шлэтгауэра. Пасяджэнне абудзецца пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя, калі ласка, напішыце праваабаронцам у тэлеграме на @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства