viasna on patreon

50-гадовага жыхара Віцебска асудзілі на 2 гады калоніі

2024 2024-08-21T11:18:26+0300 2024-11-04T12:04:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-vicebska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска восьмага жніўня асудзілі Ерванда Марцірасяна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Кузмічонак.

Як паведаміла "Віцебская вясна", Ерванду прызначылі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення, знаходзіўся ў службовым аўтамабілі і ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента аховы "неаднаразова прамовіў выразы абразлівага характару" у бок Лукашэнкі. Як паведаміла Віцебская пракуратура, Ерванд цалкам прызнаў віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства