viasna on patreon

Абнаўленне "тэрарыстычнага спісу" і новыя затрыманні ў Фаніпалі: хроніка пераследу 8 жніўня Дапоўнена

2024 2024-08-08T13:10:00+0300 2024-08-08T17:42:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-harbuz_uladzislau-markevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговыя буйныя ўкраінскія тэлеграм-каналы трапілі ў спіс "экстрэмісцкіх"

Сёння адбылося папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Байкальская 66», «Храм Готхарда», «Україна Online: Новини | Полiтика», «Aryan Way | Арiйський Шлях», «Реальний Київ | Украина», «Залiзна Сiч», «MILITANT ZONE», «Комментарии belamova»;
  • Instagram старонка «denroy86»;
  • Электроннае выданне «Всебелорусская гражданская революционная операция "Багратион" (ВГРОБ) 9 августа 2020 года или окончательное решение фашистского вопроса. Практическая инструкция»;
  • Facebook-старонка «НАШ ДОМ. Помощь Беларусам и Украинцам»;
  • TikTok-старонка «sokarkin».

За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі шэсць жыхароў Фаніпаля

sjarhei-harbuz_uladzislau-markevicz.jpg
Сяргей Гарбуз і Уладзіслаў Маркевіч

Затрыманыя — 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч. Абодва мужчыны кажуць, што ў 2020-м паўдзельнічалі ў пратэстах, паведаміла "Наша Ніва".

Адзначым, што пазней ролік з затрыманнем мужчын быў выдалены з праўладнага тэлеграм-каналу.

Пазней сілавікі апублікавалі яшчэ адно "пакаяльнае" відэа з чатырма затрыманымі фанімальцамі. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту

Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод затрыманых Алеся Жыбурт і 36-гадовы Ілля.


У "спіс тэрарыстаў" дадалі яшчэ 9 беларусаў

viktar-mjarzlikin_.jpg
Віктар Мярзлікін

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзевяці чалавек.

Сярод іх Глеб Сахар, Кацярына Новікава, Артур Пядьзко, Уладзімір Нікіцін, Барыс Грынкевіч, Уладзімір Балабановіч, Віктар Мярзлікін, Сяргей Кулеш, Яўген Абрамовіч.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1199 чалавек, з іх 459 — беларусы.


У Беларусі заблакаваны шэраг онлайн-сэрвісаў

Сярод іх платформа для гульняў "Battle.nеt", онлайн-кінатэатр "Megogo" і сэрвіс для вандровак "Airbnb", паведаміў тэлеграм-канал "МотолькоПомоги". Як высветліў dev.by, прычынай блакіроўкі стала нясплата падаткаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства