viasna on patreon

Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

2024 2024-08-07T11:47:22+0300 2024-08-07T11:55:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_10_08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста пятага жніўня абвясцілі прысуд суд яшчэ васьмі мясцовым жыхарам — Івану Амрэйчыку, Васілю Ніпарку, Аляксею Самайлюку, Анатолю Закурку, Ігару Сарокіну, Сяргею Дземідзюку, Мікіту Яхімовічу і Валянціне Жукоўскай. Усіх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 года. Як піша "Берасцейская Вясна", суддзя Дзмітрый Шурын прызначыў ім тэрміны ад паўтары да двух з паловай гадоў калоніі.

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by
Брэст 10 жніўня 2020 года. Фота: binkl.by

Так, прызначаныя наступныя тэрміны:

  • Анатолю Закурку, Ігару Сарокіну, Васілю Ніпарку — адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Аляксею Самайлюку і Сяргею Дзямідзюку — два гады калоніі;
  • Івану Амрэйчыку — два гады і тры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Мікіту Яхімовічу — два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Валянціне Жукоўскай — адзін год і пяць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле звестак "Берасцейскай Вясны", усе абвінавачаныя задоўга да суда былі змешчаныя пад варту. Каго затрымалі яшчэ ў лютым 2024 года, кагосьці — цягам сакавіка гэтага года. Пазней усіх быў затрыманы Сяргей Дземідзюк — у красавіку 2024 года. Ігара Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў электрыкам.

Такім чынам, ужо вядома пра 33 асуджаных паводле артыкула 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. Нагадаем, што за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе паводле арт. 293 КК і ўсім прызначалі калонію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства