viasna on patreon

"Для кагосьці гэта і тэрапія". Як "Гарачая лінія" дапамагае людзям

2024 2024-08-06T14:29:32+0300 2024-08-06T14:45:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Гарачая лінія" Праваабарончага цэнтра "Вясна" @ViasnaSOS узнікла 6 жніўня 2020 года і за гэты час прыняла каля 16500 зваротаў. А за мінулы год — 1491 зварот. І сёння  @ViasnaSOS адзначае сваё чатырохгоддзе. З гэтай нагоды "Вясна" пагаварыла з валанцёркай "Гарачай лініі" Ганнай (прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі) — пра яе матывацыю, звароты, якія запомніліся і каштоўнасць валанцёрства.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Матывацыя: "У эміграцыі я задумалася, чым я магу дапамагчы"

Ганну затрымлівалі ў Беларусі некалькі разоў. Апошняе затрыманне прывяло яе да эміграцыі.

"І я вельмі доўга думала, што я магу зрабіць, каб дапамагчы людзям, якія знаходзяцца зараз у турме, — кажа Ганна,  — Таму што так атрымалася, што я трапіла на так званую "карусель" —  гэта калі перазатрымліваюць. І я заўважыла, што вельмі шмат людзей і іх родных проста не ведаюць, што рабіць. І пакуь я была ў Беларусі, я валанацёрыла на "Спіскі затрыманых", прыязджала пад Акрэсціна, размаўляла з людзьмі і дапамагала ім. То ў эміграцыі я задумалася, чым я магу дапамагчы, і мая сяброўка прапанавала пайсці ў "Вясну". Я напісала на акаунт Валанцёрскай службы Вясны, і мне прапанавалі "Гарачую лінію".

Гэта было ў ліпені 2022".

Выгаранне: "Вельмі часта я проста плакала над зваротамі" 

Як кажа Ганна, праз працу бывае адчуваецца і выгаранне.

"Але так неяк знаходзіш у сабе сілы, каб працягваць — кажа Ганна. — Выгаранне звязана агульна з немагчымасцю штосьці вытрымаць з нейкіх эмацыйных арэляў.

Часамі да нас пішуць людзі, якія знаходзяцца за мяжой. Яны распавядаюць пра тое, што да “маіх родных прыйшлі” — і ты сядзіш накручваеш сябе праз гэта. Альбо немагчымасць вытрываць нейкіх жахлівых сітуацый. Вельмі часта я проста плакала над зваротамі, таму што ты адчуваеш, што адбываецца ў краіне вось зараз, калі ты ў бяспецы. А, напрыклад, да тваіх знаёмых ці знаёмых сяброў проста прыходзяць са зброяй, страляюць па іх. І гэта выпальвае".

Звароты, якія запомніліся: "Часам пішуць і сілавікі"

"Зварот, у якім у тых, хто звярнуўся, стралялі па сабаку, — узгадвае Ганна. —  І тады гэта быў той момант, які мне проста моцна ўрэзаўся ў памяць. Таму што я ніколі так моцна не плакала праз зварот. Бо гэта вельмі моцны і цядкі зварот, плюс яшчэ праз тое, што пацярпела жывёліна. У мяне вельмі моцная эмацыйная прывязанасць да жывёлаў — і калі там пацярпела жывёліна, для мяне гэта вельмі моцны псіхалагічны ўдар. З ім я справілася праз слёзы, праз прадумванне агульнай сітуацыі — і з цягам часу гэта трохі праходзіць".

Часам на Гарачую лінію пішуць сілавікі:

"Як мы гэта разумеем? У нас ёсць калектыўны розум. І мы, калі вырашаем, што гэта сілавік, то яго ігнорым. Калісьці мне на Гарачую лінію пісаў сілавік. Ён мне дастаў відэа яшчэ з 2021 года з аповядам пра нейкае затрыманне і патрабаваннем, каб вось гэта як мага хутчэй выставілі ў сацсеткі "Вясны". Я падумала: "Нейкае знаёмае відэа..." І пасля ўзгадала, што гэта сілавікі ў 2021 годзе на "Нехце" неяк так падкінулі фэйкавыя відосы, і вось зараз яны хацелі зрабіць тое ж самае з "Вясной"".

Самыя частыя тэмы зваротаў на @ViasnaSOS — гэта затрыманні.

"Затрыманні кагосьці з родных і сяброў: затрымалі чалавека і мы не ведаем, дзе ён, альбо чалавек знік.

Альбо звароты, звязаныя з крымінальнымі справамі, але людзі пішуць пра крымінальныя справы радзей, таму што баяцца, што гэта пагоршыць сітуацыю. І для нас вельмі важна ім растлумачыць, што — не: пішыце, калі ласка, мы зможам вам дапамагчы тым, у чым вы патрабуеце нейкай дапамогі.

Таксама даволі шмат зваротаў пра міжнародную ахову ў розных краінах. І таксама па эвакуацыях".

Каштоўнасць валанцёрства: "Ты дапамагаеш камусьці і такім чынам ты дапамагаеш сам сабе не з'ехаць з глузду".

Праца на "Гарачай лініі" — гэта цалкам валанцёрская праца. У чым жа сэнс і каштоўнасць такога валанцёрства?

"Ты можаш дапамагаць людзям у той ступені, у якой ты можаш, якой ты хочаш і ў якой у цябе ёсць сілы, —  адказвае Ганна.  — Ты можаш падзяліцца сваёй экспертнасцю з людзьмі, якія знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі, якія вельмі разгубленыя. Нават калі чалавек ужо прайшоў праз досвед затрымання альбо досвед затрымання яго родных, калі такое здараецца, ён вельмі разгублены, ён не ведае, што рабіць і як гэта скончыцца. Таму што любое затрыманне вельмі моцна адрозніваецца і вельмі шмат фактараў, якія могуць паўплываць на тваё ўтрыманне, на твой побыт, на тое, колькі і дзе ты будзеш сядзець. Гэта вельмі важна ўлічваць. І тут ёсць магчымасць у людзей, якія сутыкаюцца з такімі зваротамі, у якіх ёсць вялікі досвед, м проста дапамагчы. Падтрымаць не толькі палітычных зняволеных, напрыклад, але і іх родных, іх сяброў, і наогул беларусаў. То бок валанцёрства —  гэта такі спосаб падтрымкі. Для кагосьці гэта і тэрапія. Таму што пасля эміграцыі (а на "Гарачай лініі" —  гэта людзі, якія ўсе знаходзяцца за мяжой) шмат хто гэта выкарыстоўвае як тэрапію: ты дапамагаеш камусьці і такім чынам ты дапамагаеш сам сабе не з'ехаць з глузду".

Звяртайцеся на Гарачую Лінію "Вясны" па пытаннях парушэння правоў чалавека! Пішыце ў тэлеграм:  @ViasnaSOS

Чытаць таксама пра "Гарачую лінію":

ViasnaSOS як "хуткая дапамога". Як узнікла "Гарачая лінія"

Створаная ў 2020-м, Лінія за час свайго існавання прыняла тысячы зваротаў.

"Да нас прыйшлі", "на брата завялі крыміналку"… З якімі запытамі звяртаюцца на Гарачую лінію "Вясны"?

"Гарачую лінію" Праваабарончага цэнтра "Вясна" (@ViasnaSOS) стварылі дзеля аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека. Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.

"Мяне затрымалі на мяжы..." Якія звароты паступаюць на Гарачую лінію "Вясны"

"Вясна" распавядае пра тое, з якімі пытаннямі людзі звяртаюцца на Гарачую лінію і якую дапамогу аказваюць валанцёры і валанцёркі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства