viasna on patreon

Затрыманні, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 27-29 ліпеня

2024 2024-07-29T16:13:07+0300 2024-07-29T16:14:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahileu_2024_zatr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Індывідуальнага прадпрымальніка з Магілёва затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму» 

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы і забароненую сімволіку».

Паведамляецца, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.


Палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Але гэта тычыцца толькі асуджаных да невялікіх тэрмінаў.

Таксама вядома, што ў некаторых калоніях палітвязняў за адмову пісаць прашэнне змяшчаюць у ШІЗА, а некаторым пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Нядаўна dissidentBY таксама паведамлялі пра масавы збор прашэнняў аб памілаванні ад палітвязняў у калоніях, турмах і ПУАТ.

Нагадаем, па інфармацыі "Вясны", 3 ліпеня на волю па амністыі ці памілаванні выйшлі 18 палітзняволеных. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 11 чалавек — цяпер у ім 4261 прозвішча

26 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгере, бібліятэкарку Ірыну Пагадаеву і 22-гадовага палітвязня Віктара Мярзлікіна.

Да допісу далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


Затрымалі дырэктара мінскай кампаніі — у яго нібыта быў заробак у 15 000 рублёў

Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама ў падпісках на «экстрэмісцкія рэсурсы».


Журналістаў-расследавальнікаў з праекта «БЮРО» абвясцілі ў міждзяржаўны вышук

Інфармацыю пра гэта "Медыязона" знайшла ў расійскай базе вышуку МУС.

У вышук аб'яўлены журналісты Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Па якіх артыкулах, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства