viasna on patreon

Хроніка пераследу 20 чэрвеня

2023 2023-06-20T12:59:00+0300 2024-06-20T13:06:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vykladchyk-zatrymanne-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы выкладчык мінскага ўніверсітэта

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчыну затрымалі ў ягоны дзень народзінаў —  20 чэрвеня яму споўнілася 32 гады.

У «пакаяльным відэа» выкладчыка прымусілі сказаць, што ён нібыта адправіў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра супрацоўніка АМАПа і аднаго з выкладчыкаў.


Палітвязня Руслана Волкава могуць перавесці на турэмны рэжым

Руслана Волкава затрымалі 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК) у Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Руслану прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

Стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Руслану рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Віталь Лапко.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Руслан Ісаевіч Волкаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства