viasna on patreon

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за "здзек" з дзяржаўнага сцяга

2024 2024-06-19T17:46:13+0300 2024-06-21T15:49:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_hrodna_370.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 чэрвеня 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у красавіку 2024 года дзяўчаты, быўшы п'янымі, падпалілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Дзеля гэтага яны нібыта выкарыстоўвалі тронак ад швабры з наматанай на яго паперай і запальнічку. Абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.

Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства