viasna on patreon

Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-06-14T13:41:52+0300 2024-06-14T16:33:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/okrestina_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

14 чэрвеня 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра пазбаўленне волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў, у тым ліку аб асуджэнні:

Таццяны Ліннік па арт. 369, 368, 391 Крымінальнага кодэкса за абразу прадстаўніка улады, А. Лукашэнкі і суддзі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Бельскага па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрыя Давыдава па арт. 367 КК за паклёп на А.Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Фёдара Маторына па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да трох гадоў 6 месяцаў абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Васіля Кавалёва па арт 369, 369-1 КК за абразу прадстаўніка ўлады, дыскрэдытацыю Беларусі да пазбаўлення волі у папраўчай калоніі;

Дзмітрыя Данільчыка па арт. 369, 368 КК за абразу прадстаўніка улады, А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Гняўко па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да чатырох гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзіміра Кароткага па арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

а так сама пра змяшчэнне пад варту:

Андрэя Бурдзені па арт. 368, 367, 369, 130 КК за каментары ў адрас А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, расейскіх вайскоўцаў;

Мікалая Хілы па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Таццяну Ліннік, Сяргея Бельскага, Дзмітрыя Давыдава, Фёдара Маторына, Васіля Кавалёва, Дзмітрыя Данільчыка, Сяргея Гняўко, Уладзіміра Кароткага, Андрэя Бурдзеню, Мікалая Хілу і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta;

Lawtrend;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі ПЭН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства