viasna on patreon

Скаргу палітзняволенага журналіста Ігара Карнея Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення

2024 2024-06-09T08:58:09+0300 2024-06-09T08:58:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karnej-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Карней у судзе.

Ігар Карней у судзе.

Судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Аляксандра Саўчука 7 чэрвеня разгледзела апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Ігара Карнея, які быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Ігар Карней доўгі час працаваў журналістам на “Свабодзе”, вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Напачатку ён быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі “на экстрэмісцкія” каналы. Затым супраць Ігара ўзбудзілі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. 

У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года быў вынесены прысуд. Суддзя Сяргей Кацэр прысудзіў Ігару Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.

Скаргу Карнея Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення, а прысуд Мінгарсуда – без зменаў. Гэта стала вядома ад сваякоў журналіста, якія раней мусілі выехаць за мяжу, піша “Свабода”.

Апошнім часам Ігара Карнея трымаюць у Магілёўскім СІЗА і не кажуць, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Пра ўмовы ўтрымання журналіста вядома няшмат.

"На здароўе не скардзіцца. Харчаванне сярэдняе, вагі не набярэш, але руху не хапае, таму не схуднеў. Скардзіцца толькі на цыгарэтны дым у камеры. Камера разлічаная на 18 чалавек, з іх, акрамя яго, толькі адзін ня курыць. Праз гэта наскрозь прапах нікатынам", — паведаміла сваячка Ігара Карнея.

Ігара Карнея затрымалі неўзабаве пасля пахавання палітвязьня-мастака Алеся Пушкіна, з якім журналіст сябраваў.

Вынесены прысуд блогеру і журналісту Ігару Карнею

Паводле абвінавачання Ігар Карней актыўна пісаў "негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы і прадстаўнікоў улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства