viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-06-04T13:59:37+0300 2024-06-04T17:11:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 4 чэрвеня:

Каментар эксперта: 30 траўня 2024 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Але амністыя ніякім чынам не паўплывае на становішча палітзняволеных.

Крымінальны пераслед: Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка чакае пачатку справы па спецвытворчасці.

"Адвакатка, прызначаная мне, на сувязь са мной не выходзіць, адмаўляецца са мной размаўляць", — кажа Леанід Судаленка.

Праваабарончы слоўнік: 1 чэрвеня адзначыўся Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Асоба: У Варшаве працуе "OpTeamist Vocal Studio". Заняткі ў ёй выкладае спявачка, экс-палітзняволенная Юлія Юніцкая.

Viasna96 · 2024-06-04 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства