viasna on patreon

"Жыццё ў пенітэнцыярных установах грунтуецца на гвалце". Праваабаронца "Вясны" — на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі

2024 2024-05-22T13:45:34+0300 2024-05-22T13:52:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stackholm_confa_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У шведскай сталіцы 21–22 траўня праходзіць Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі. Яе арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У канфэрэнцыі ўдзельнічае вялікая колькасць беларускіх і замежных палітыкаў, аналітыкаў, журналістаў, дзеячаў культуры, актывістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА — каля 60 удзельнікаў толькі з беларускага боку. Сярод іх — праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец. Прыводзім вытрымку з яго выступу. 

Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі 22 траўня
Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі 22 траўня

"Тэмай сёлетняга Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі "Вясна" абрала права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў няволі. Усе мы добра ведаем, чаму. Хвароба сэрца, прабадная язва, пнеўманія, спыненне сэрца, ішэмічная хвароба сэрца. Гэта афіцыйныя прычыны смерцяў у трагічных лёсах беларускіх палітвязняў. Мы па-ранейшаму не ведаем афіцыйнай прычыны смерці Вітольда Ашурака, чыё імя назаўжды звязанае з гэтым Днём, які мы ўсе адзначалі ўчора.

Хто наступны? Гэтае пытанне я часта задаю сабе. Я амаль упэўнены, што вы таксама.

Адна з прычын, чаму мы не можам перастаць думаць пра тое, хто стане наступнай ахвярай беларускага рэжыму, заключаецца ў тым, што сама сістэма месцаў несвабоды ў Беларусі створаная такім чынам, каб прычыніць максімум магчымых пакут. Штодзённае жыццё ў пенітэнцыярных установах краіны грунтуецца на жорсткім абыходжанні і гвалце".

Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце

У трэцюю гадавіну з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка беларусы ўсяго свету праводзяць 21 траўня Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства