viasna on patreon

Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава ў Гродне судзяць за данаты Дапоўнена

2024 2024-04-15T13:27:54+0300 2024-04-15T13:58:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shvedau_hrodna_2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі. Справу разглядае Віталь Кулеш. На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме.

Фёдар Шведаў. Фота: Белта
Фёдар Шведаў. Фота: Белта

У першы дзень суда "Белта" і "СБ.Беларусь сегодня" апублікавала фотаздымкі і падрабязнасці з судовага працэсу Шведава. Згодна версіі абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ "Сбер Банк" на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фармаванняў". 

Як удакладніла выданне "СБ.Беларусь сегодня", ён заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве "Честные люди", ініцыятыве "Беларуская Рада культуры" 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.

Фёдар Шведаў. Фота: Белта
Фёдар Шведаў. Фота: Белта

Шведава затрымалі 26 студзеня 2024 года. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай у турме Гродна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства