Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?
Падкаст "Вясна прыйдзе" бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.
У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі?
А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам.
Слухайце наш новы выпуск падкаста на:
Музыка: Kata Bitowt
Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запоўніце нашу анкету.
Слухайце таксама:
Навошта нам гэта трэба? Спецсезон падкаста "Вясна прыйдзе"
Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Якія прыбіральні ў зняволенні? Адказваем у падкасце "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.