viasna on patreon

Пракуратура Рэспублікі Беларусь зноў прыпыніла расьсьледваньне крымінальнай справы аб выкраданьні беларускага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага

2004 2004-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Рэспублікі Беларусь зноў прыпыніла расьсьледваньне крымінальнай справы аб выкраданьні беларускага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, які бясьсьледна зьнік 7 ліпеня 2000 году. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі-97 паведаміў прадстаўнік Сьвятланы Завадзкай юрыст Гары Паганяйла. У паведамленьні аб прыпыненьні крымінальнай справы, якое падпісана намесьнікам начальніка аддзелу па расьсьледваньні справаў аб арганізаванай злачыннасьці і карупцыі Пракуратуры РБ Іванам Бранчэлем, гаворыцца, што крымінальная справа прыпыненая 31 сакавіка “у сувязі з нявыяўленьнем бяз весткак зьніклай асобы”.
Расьследваньне справы аб выкраданьні журналіста прыпыненае ня першы раз. Апошні раз яна была ўзноўленая 10 сьнежня 2003 году. Зараз родныя Дзьмітрыя Завадзкага не разумеюць, навошта ўлады ўзнаўлялі расьсьледваньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства