viasna on patreon

"Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць". Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу

2024 2024-03-04T20:24:28+0300 2024-03-05T10:33:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka_leanid2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супраць былога палітзняволенага і праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу. Інфармацыя пра гэта з'явілася 4 сакавіка ў тг-канале "Специальное производство. Официально". Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што стала нагодай для новага палітычнага пераследу — пакуль невядома. Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў "Вясне" новую крымінальную справу супраць сябе.

Нагадаем, у лістападзе 2021-га году яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі. За межамі краіны ён працягнуў праваабарончую дзейнасць. А ўжо праз тры месяцы пасля вызвалення супраць Леаніда распачалі новую крымінальную справу.

"Упэўнены, такім чынам беларускія спецслужбы спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць, таму што пасля вызвалення я не здаўся і не замаўчаў. Я публічна выступіў як сведка катаванняў у беларускіх турмах у сценах Еўрапарламента. Пра ўмовы, у якіх вымушаны сядзець беларускія палітвязні, я публічна распавядаў на пляцоўках не толькі Францыі, Польшы, Германі і Фінлядыі. Не было таго незалежнага СМІ, з якім бы я адмовіўся размаўляць пра перажытыя тры гады турэмнага зняволення.

Ужо праз тры месяцы са дня вызвалення спецслужбы пачалі супраць мяне новую крымінальную справу, абвінаваціўшы ў дзвюх частках артыкула па экстрэмізме. Максімальны тэрмін па гэтаму артыкуле — да шасці гадоў. Наступным крокам будзе, напэўна, пазбаўленне беларускага грамадзянства, якое я атрымаў з нараджэння. Ну, а потым яшчэ, відаць, пачнуць чарговую спецвытворчасць па прызнанні майго факта нараджэння незаконным, бо ў краіне чацвёрты год працягваецца неабвешчананае надзвычайнае становішча. Сёння, дарэчы, "гарант Канстытуцыі" падпісаў Указ аб працы дзяржорганаў пры ваенным становішчы...

На кароткачасовай дыстанцыі тыя, хто захапіў уладу ў Беларусі, могуць сабе дазволіць такое бяспраўе. А калі ў краіну вернецца канстытуцыйная законнасць, зразумела, што ўсё гэта не будзе каштаваць нават паперы, на якой яны малююць справу супраць мяне ў следчых камітэтах. Адно турбуе: кароткая дыстанцыя зацягнулася. Нават калі мяне кінулі ў турму, не думаў, што ўвесь тэрмін буду сядзець. Зацягваецца гэтая дыстанцыя — і гэта мяне зараз хвалюе. А так, дзякуй спецслужбам, адзначылі мае заслугі ў чарговы раз. Буду працягваць далей працаваць на новую і дзеля новай Беларусі!"

Мой статус быў "злосны парушальнік". Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць

Праваабаронца ПЦ "Вясна" і былы палітзняволены Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная. "Вясна" прыводзіць словы Леаніда ў якасці маналогу.

Праваабаронца Леанід Судаленка: "Дзеля дапамогі людзям ахвяраваў сваёй свабодай"

Адразу пасля вызвалення ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "Народнай Волі" — "Вясна" перадрукоўвае яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства