viasna on patreon

Мінімум 12 затрыманых: што вядома пра рэйд КДБ на адвакатаў

2024 2024-02-29T19:42:10+0300 2024-02-29T19:51:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/silaviki_zatrymanne-na-pratestakh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі рэйд на адвакатаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшлі на волю, а некаторыя застаюцца ў няволі. За апошнія тры з паловай гады сотні адвакатаў зазналі рэпрэсіі па палітычных матывах: некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, а кагосьці пазбавілі ліцэнзій. Цяпер у зняволенні знаходзяцца шэсць палітзняволеных адвакатаў. "Вясна" распавядае, што вядома пра затрыманні, а прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна каментуе пераслед адвакатаў.

Паводле "Вясны", 28 лютага ў Мінску КДБ зладзіў аблаву на дзеючых адвакатаў: 12 чалавек былі затрыманыя, двое з іх да гэтага часу застаюцца за кратамі. Дакладныя прычыны пераследу невядомыя.

Гэта ўжо не першая спроба ціску рэжыму на адвакатуру. Цягам амаль чатырох гадоў адвакатаў пазбаўляюць магчымасці ажыццяўляць сваю дзейнасць, пераследуюць за дапамогу і абарону палітычных вязняў, па надуманых прычынах пазбаўляюць ліцэнзій і адпраўляюць за краты за сваю працу.

Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў

Прыводзім хроніку пераследу адвакатаў і палітзняволеных абаронцаў.

Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна пракаментавала "Вясне" чарговую аблаву на адвакатаў: 

Марыя Колесава-Гудзіліна
Марыя Колесава-Гудзіліна

"Вядома пра затрыманне адвакатаў. Частка адпушчаная. Хтосьці застаецца пад вартай. Можам таксама сказаць, што затрыманне адвакатаў — парушэнне права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Рэалізацыя гэтага права немагчымая без незалежнай адвакатуры, свабоднай ад ціску органаў дзяржаўнай бяспекі на адвакатаў.

Калі кваліфікаваная юрыдычная дапамога спатрэбіцца прадстаўнікам рэжыму, ім таксама спатрэбяцца незалежныя і свабодныя адвакаты".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства