viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-02-27T13:37:02+0300 2024-02-28T11:27:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 27 лютага:

Падзея: Смерць пятага палітвязня за кратамі — Ігара Ледніка. Ён паходзіў з Барысава, і з Ігарам быў знаёмы барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч:

"Марыў аб нерэальным, браў высокія планкі".

Час выбараў: 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. 

Разам з юрысткай ПЦ “Вясна” Святланай Галаўнёвай разабраліся, як на гэтых выбарах*  фармаваліся камісіі, як праходзіла агітацыя, як праходзілі датэрміновае галасаванне і галасаванне ў дзень выбараў*.

Каментар: Яшчэ ў 80-ыя гады з Беларусі ў ЗША як дысідэнтка з'ехала беларуска Кацярына Меражыньска. Але да гэтага часу працягвае дапамагаць тым, хто застаецца на радзіме.

Viasna96 · 2024-02-27 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства