viasna on patreon

"Вясна" далучаецца да патрабаванняў паказаць грамадству затрыманага ў Расіі беларуса Сяргея Ерамеева

2024 2024-02-13T19:29:24+0300 2024-02-13T19:29:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yerameeu_polack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў

Ініцыятывы дапамогі палітвязням BY_help, BYSOL, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў Расійскай федэрацыі беларуса Сяргея Ерамеева.

Ужо больш за паўтара месяца яны спрабуюць звязацца з Сяргеем і даведацца пра ягоны лёс, піша BYSOL.

  • 12 студзеня ў СІЗА Омска прыехаў адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.
  • 29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.
  • Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці адвакат атрымаў адказ, што «Еремеева тут нет и не было».

Прадстаўнікі ініцыятыў ад іх імя заклікаюць дапусціць да Сяргея Ерамеева незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус з Наваполацка жывы і здаровы, і патрабуюць забяспечыць належны празрысты працэс.

«Вясна» падтрымлівае гэтыя патрабаванні і адзначае:

Кожная дзяржава, якая ўдзельнічае ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязваецца паважаць і забяспечваць усім асобам, якія знаходзяцца ў межах яе тэрыторыі і пад яе юрысдыкцыяй, правы, якія прызнаюцца ў Пакце, без якога б там ні было адрознення ў дачыненні да палітычных і іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, нараджэння ці іншай акалічнасці.

Беларускаму грамадзяніну павінны забяспечыць права не падвяргацца катаванням або жорсткім, бесчалавечным або прыніжаючым яго годнасць абыходжанню або пакаранню, а таксама права на справядлівы і публічны разгляд справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом.

Сяргей Ерамееў — беларус, якога ў Расіі абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на БАМ у Бураціі. У Беларусі 2020-ым годзе мужчына страціў работу праз палітыку — Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства