viasna on patreon

Паўтара года "хіміі" і штраф у памеры 4000 рублёў: такі вырак вынес суд жыхару Вялейкі

2024 2024-02-05T14:23:07+0300 2024-02-05T19:50:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Лідскага раёна.

Cуд Лідскага раёна.

Суд Лідскага раёна 24 студзеня вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Вілейкі Аляксандру Малікаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч, абвінаваўца - пракурор Мікіта Мыслівец.

Паводле інфармацыі, апублікаванай на праўладным відэа, Аляксандр Малікаў, у снежні 2021 года пакінуў у адной з сацсетак абразлівы каментар на адрас камандзіра войсковай часткі, якая базуецца ў Лідскім раёне. Апошнія запісы абвінавачанага ў сацсетках датуюцца кастрычнікам 2023 года. Меркавана, тады яго і затрымалі.

Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, патлумачыў, што не меў на мэце абразіць вайскоўцу.

Але суддзя Федаровіч прызнаў яго вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў і штрафу ў памеры 4 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства