viasna on patreon

Яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе – на гэты раз прадпрымальніку з Маладзечанскага раёна

2024 2024-01-31T09:23:08+0300 2024-01-31T09:23:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Да суда Уладзіслаў знаходзіўся пад закладам у памеры 11 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў Мялешка, у адзін з выходных днёў "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы транспарту".

Суд пастанавіў прызнаць Мялешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Заклад вернуты гаспадару.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства