У Мінску вынесены прысуд беларусцы, якая вярнулася са Швецыі: пяць год калоніі Дапоўнена
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваецца судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне можа пагражаць пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.
Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч.
Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.
Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, ў “вайсковым гарадку Кісялевічы”. Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме.
12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграм-канал дыяспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі.