viasna on patreon

За данаты і каментары ў інтэрнэце гродзенскага праграміста пакаралі калоніяй

2024 2024-01-10T09:48:55+0300 2024-01-10T09:48:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jashkin-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Яшкін

Аляксандр Яшкін

У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня вынесены прысуд 37-гадоваму праграмісту Аляксандру Яшкіну, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:  ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі.

Яшкіна затрымалі ў траўні 2023 года і да суда змясцілі пад варту, паведамляе @Grodno_grab.

Паводле матэрыялаў, мужчына размяшчаў каментары, якія змяшчаюць паклёп і абразы на адрас Лукашэнкі, заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне.

Акрамя таго, у жніўні 2020 года мужчына двойчы рабіў данаты ў падтрымку затрыманых.

Суд вынес Аляксандру Яшкіну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вядома, што 20 снежня Яшкін быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай" дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства