viasna on patreon

У Брэсце ізноў судзяць палітзняволенага Барыса Вітко

2024 2024-01-08T09:49:45+0300 2024-01-08T10:15:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitko_b.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак.

Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак.

Брэсцкі абласны суд 8 студзеня пасля перапынку працягвае разгляд крымінальнай справы 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК. 20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза Аляксандра Лукашэнкі;
  • арт. 188 – паклёп;
  • ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 2 арт.368 – абраза прэзідэнта, здзесненая паўторна;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 1 арт.361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Новую справу з 4 студзеня разглядае суддзя Вера Філонік.

На першым судзе Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.

Ляхавічы: Два гады хатняй «хіміі» за абразу суддзі

Барыса Вітко абвінавачваюць у тым, што 30 верасня ў тэлеграм-канале «Ляхавічы 97» ён напісаў абразлівы каментар у адносінах да суддзі Мікалая Кміта.

А напрыканцы траўня 2023 года стала вядома, што Барыса зноў затрымалі. Пра гэта паведамляў праўладны Telegram-канал. Супрацоўнікі АМАПу ў бронекамізэльках з аўтаматамі затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнага дома па месцы пражывання ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. Там быў праведзены ператрус.

У апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК).

Нейкі час Барыса Вітко ўтрымлівалі ў ляхавіцкім ІЧУ, затым перавялі ў баранавіцкае СІЗА. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-7.

У лістападзе 2023 года Барыса Вітко КДБ ўнёс у “Спіс тэрарыстаў”, а раней яго прозвішча з'явілася ў "Спісе асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Барыс Міхайлавіч Вітко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства