viasna on patreon

Еўрапарламент патрабуе вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і заклікае дакументаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі

2023 2023-12-14T15:57:20+0300 2023-12-14T15:57:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/evroparlament_1920.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрапейскі парламент заклікаў краіны Еўрапейскага саюзу падтрымаць палітычных зняволеных у Беларусі і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю, у якой патрабуе вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў у Беларусі, а таксама зняць з іх абвінавачанні, цалкам рэабілітаваць і кампенсаваць шкоду, нанесеную ў выніку пазбаўлення волі.

Рэзалюцыю ўхвалілі ў сувязі з працяглай ізаляцыяй Мікалая Статкевіча, пра якога няма ніякіх звестак ужо больш 300 дзён. У такіх жа ўмовах знаходзяцца іншыя вядомыя беларускія палітычныя зняволеныя, у тым ліку Алесь БяляцкіМарыя КалеснікаваСяргей ЦіханоўскіВіктар БабарыкаМаксім ЗнакПавел СевярынецПаліна Шарэнда-ПанасюкАнджэй Пачобут і Ігар Лосік.

Дэпутаты Еўрапарламенту настойваюць на неабходнасці надання палітвязням належнай медычнай дапамогі і доступу да адвакатаў, сям’і, дыпламатаў і міжнародных арганізацый, якія могуць ацаніць іх стан і дапамагчы. У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне ў сувязі з бяздзейнасцю Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі.

У рэзалюцыі асуджаюць "неабгрунтаваныя, палітычна матываваныя прысуды і працяг рэпрэсій у дачыненні да беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, прафсаюзных дзеячаў, журналістаў, духавенства, палітычных актывістаў і іх семʼяў", а таксама выказваюць "цвёрдую салідарнасць з народам, дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў іх барацьбе за свабодную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь".

Еўрапарламент заклікаў краіны Еўрапейскага саюзу падтрымаць палітычных зняволеных і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. У той жа час заклікаюць краіны працягваць выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Беларусі, якія цярпяць пераслед, а таксама распрацаваць эфектыўнае рэагаванне на пазбаўленне беларусаў магчымасці абмяняць пашпарт за межамі краіны.

Дэпутаты Еўрапарламенту заклікалі краіны Еўрасаюзу "забяспечыць бесперапыннае дакумэнтаванне міжнародных злачынстваў і патрабаваць адказнасьць на ўзроўні ААН праз вывучэнне сітуацыі з правамі чалавека і праз захаванне мандату Спецыяльнага дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі".

Еўрапарламент паўтарыў "свой заклік да судовага пераследу і ўвядзення санкцый да ўсіх, хто адказны за парушэнні правоў чалавека і ваенныя злачынствы рэжыму Лукашэнкі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства