viasna on patreon

Бацьку дваіх непоўнагадовых дзяцей асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту на 2 гады "хатняй хіміі"

2023 2023-12-12T15:50:42+0300 2023-12-12T15:50:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жлобінскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіслава Корзуна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Рубахава прызначыла Уладзіславу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода
Будынак суда Жлобінскага раёна. Фота: "Радыё Свабода"

Мужчыну утрымлівалі пад вартай з восьмага верасня 2023 года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях 9 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Уладзіслаў цалкам прызнаў віну.

Пасля абвяшчэння прысуда мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Уладзіслаў Корзун мае сярэднеспецыяльную адукацыю, гадуе дваіх непоўнагадовых дзяцей. Працаваў прадаўцом у індывідуальнага прадпрымальніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства