viasna on patreon

Жыхара Бабруйска асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі

2023 2023-11-26T09:34:40+0300 2023-11-27T10:19:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanouski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Раманоўскі. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Раманоўскі. Фота з сацыяльных сетак.

21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і горада  Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Каменка Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.

Па прычыне закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая.

Вядома, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі “кармлення галубоў” 9 траўня 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.

Згодна з прысудам, Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пастаноўлена таксама прымяніць спецыяльную кампенсацыю персанальнага кампутара Уладзіміра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства