viasna on patreon

Мужчыну асудзілі на паўтара года зняволення за каментар

2023 2023-11-22T12:40:45+0300 2023-11-22T12:42:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaia_zala01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 12 верасня 2023 году на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд вынесены ў судзе Добруша і Добрушскага раёну Святланай Лук'янавай. Вядома, што 1 лістапада 2023 году адбылося апеляцыйнае пасяджэнне па справе ў Гомельскім абласным судзе.

Яго судзілі за каментар у тэлеграм-канале, які нібыта схіляў удзельнічаць у Маршах. Руслан прызнаў віну. Ён распавёў, што сапраўды размясціў каментар пад уплывам эмоцый, бо чытаў каментары іншых карыстальнікаў на канале. Таксама ён адзначыў, што аднойчы сам выходзіў на акцыю пратэсту. 

Вядома, што Руслан быў затрыманы на мяжы з Расеяй: час і абставіны невядомыя. Да затрымання ён працаваў тэхнікам-механікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства