viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі ў Гродне да двух гадоў "хіміі" асудзілі мінчука

2023 2023-11-11T13:26:13+0300 2023-11-11T13:27:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnecki-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Чарнецкі. Фота з сацыяльных сетак.

Вячаслаў Чарнецкі. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка вынесены прысуд жыхару Мінска Вячаславу Чарнецкаму, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што мужчыну затрымалі напрыканцы ліпеня ў Гродне, калі ён летам вяртаўся з-за мяжы ў Беларусь і што ён нібыта напісаў каля 1000 каментароў у “экстрэмісцкіх” каналах і чатах.

Вячаслаў Чарнецкі – жыхар Мінска, жанаты, захапляўся пейнтболам. Паведамляецца, што сілавікі змаглі адшукаць Чарнецкага, паколькі ён падпісаў свой акаўнт у тэлеграм сапраўдным імем і прозвішчам.

Па матэрыялах абвінавачання, Вячаслаў змясціў каментары ў ТГ канале “Рэальная Беларусь”. Як устанавіла экспертыза, “у тэксце каментароў маецца негатыўная ацэначная моўная адзінка, якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання на адрас Лукашэнкі і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі”.

Суд прызначыў Чарнецкаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства