Еўрасаюз выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю
https://spring96.org/be/news/113280
2023
2023-11-10T14:57:17+0300
2023-11-10T14:57:17+0300
2023-11-11T10:15:19+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Еўрасаюз выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада. У ім краіны выказалі салідарнасць з воляй беларускага народа жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне і асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Еўрасаюз зноў пацвердзіў сваю гатоўнасць працягваць сумесную працу з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Да заявы таксама далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Рэспубліка Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя.
У прыватнасці, у заяве гаворыцца:
- У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы пацвярджаем сваю падтрымку суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і выказваем сваю салідарнасць з воляй усяго беларускага народа жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. Мы заклікаем да свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, якія павінны быць праведзеныя без умяшальніцтва, запалохвання і страху пераследаў у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
- Мы заклікаем да гэтага асабліва ў кантэксце падрыхтоўкі да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у лютым 2024 года і ў 2025 годзе. Мы заклікаем Беларусь цалкам паважаць свабоду аб'яднанняў, у тым ліку палітычных партый. Усе патэнцыйныя кандыдаты павінны мець магчымасць удзельнічаць.
- Прайшло тры гады пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. ЕС рашуча асуджае штучна створаны міграцыйны ціск на мяжы ЕС, удзел рэжыму ў агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны і яго ўдзел у распаўсюдзе прапаганды і дэзынфармацыі. Мы таксама асуджаем любы ўдзел і дапамогу ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей Расеяй.
- Мы шкадуем, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца і пераследы працягваюцца. Згодна з дакладам камісара ААН па правах чалавека, у Беларусі здзяйсняліся і працягваюць здзяйсняцца сістэматычныя, шырокамаштабныя і грубыя парушэнні правоў чалавека, якія ўяўляць сабой злачынствы супраць чалавечнасці. У краіне налічваецца больш за 1 500 палітычных зняволеных, у дачыненні да многіх з іх ужываюцца катаванні, жорсткае абыходжанне або яны ўтрымліваюцца ў поўнай ізаляцыі ад навакольнага свету.
- Мы асуджаем усе акты гвалту, фізічнага або маральнага, у адносінах да грамадзянскага насельніцтва з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пераслед груп нацыянальных меншасцяў. Мы лічым, што грамадзянства і правы дэмакратычна настроеных грамадзян павінны быць абаронены, уключна з іх правам на пражыванне. Мы паўтараем свой заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых асоб, уключна з палітычнымі зняволенымі, адвакатамі, праваабаронцамі, журналістамі і работнікамі сродкаў масавай інфармацыі, напрыклад, Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Насту Лойку, Ігара і Дар'ю Лосікаў і Анджэя Пачобута.
- ЕС таксама шкадуе, што Беларусь да гэтага часу ўжывае смяротнае пакаранне, якое ўяўляе сабой парушэнне неад'емнага права на жыццё і найвышэйшую ступень адмаўлення чалавечай годнасці.
- ЕС па-ранейшаму прыхільны пастаяннай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл. Мы вітаем пастаяннае супрацоўніцтва Рады Еўропы з іх прадстаўнікамі. Мы верым, што станоўчая дынаміка гэтых адносін будзе спрыяць захаванню дэмакратычных памкненняў у беларускім грамадстве. Мы заахвочваем Генеральнага сакратара да захавання актыўнай ролі Рады Еўропы ў гэтых адносінах.
- ЕС падтрымлівае права беларускага народа абіраць сваю ўласную будучыню і будзе працягваць выступаць адзіным голасам у падтрымку яго дэмакратычных памкненняў. Мы працягнем стаяць на баку беларускага народа ў гэтыя цяжкія часы.
- ЕС зноў пацвярджае сваю гатоўнасць працягваць сумесную працу з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў рамках нядаўна створанай Кансультатыўнай групы, і вітае працяг працы кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Еўропы, а таксама Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.