viasna on patreon

Затрыманы праваабаронца Аляксандр Вайцешык. Хроніка палітычнага пераследу 10 лістапада Дапоўнена

2023 2023-11-10T14:17:47+0300 2023-11-10T17:45:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaiteshik2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва

Паведамляецца, што ён нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і «іх прыхільнікаў».


Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яго, бацьку асудзілі за рэпост з "Люстэрка" (арт. 19.11 КаАП).

Нагадаем, учора дома ў пісьменніка адбыўся ператрус, а ягонага бацьку затрымалі.


Хапун у Баранавічах: паведамляецца пра затрыманне 10 чалавек, сярод іх — праавабаронца Аляксандр Вайцешык 

Аляксандр Вайцешык

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў баранавіцкі актывіст Юрый Казакевіч.

«Сёння ў Баранавічах бандыты схапілі Аляксандра Вайцешыка. Больш на дадзены момант нічога пра ягоны лёс невядома. Ну, акрамя таго, што, зразумела, быў ператрус па месцы жыхарства (ці прапіскі). Ёсць інфармацыя ад мясцовых жыхароў, што сёння ўзялі яшчэ чалавек 10-11», — напісаў ён.

Вядома, што ў затрыманнях прымаў удзел брэсцкі ГУБАЗіК.


Затрымалі бізнесоўца Юрыя Альховіка 

У Беларусі затрымалі і абвінавацілі ў закліках да санкцый бізнесоўца Юрыя Альховіка. Прычынай для гэтага сталі ягоныя лісты ў еўрапейскую кампанію, паліцыю і газету, распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Альховік, як паведамляецца, напісаў лісты пра тое, што кампанія-канкурэнт трапіла пад санкцыі Еўрасаюза: «Я прасіў не адгружаць на адрас дадзенай кампаніі таму, што гэтае прадпрыемства беларускае знаходзіцца ў санкцыйным спісе. Калі вы адгрузіце, то такім чынам вы парушаеце санкцыі Еўрасаюза».

Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»). Гэтай часткай артыкула прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.


Пастара з Чашнікаў арыштавалі на 10 сутак 

Пратэстанцкі святар, пастар царквы ХВЕ з Чашнікаў Аляксандр Плотнікаў быў затрыманы 6 лістапада. Cупраць Аляксандра склалі пратакол за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП.

Суд прызначыў яму 10 сутак арышту.


Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай

Анатоль Старасвецкі быў затрыманы ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі і змясцілі ў ІЧУ. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА, яму інкрымінуюць арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек — цяпер у ім 3498 прозвішчаў

10 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі асуджаную да 12 гадоў калоніі Яну Пінчук, адвакатку Анастасію Лазарэнку, выкладчыцу МДЛУ Наталлю Жлобу.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства