viasna on patreon

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 14 новых палітвязняў

2023 2023-10-17T16:23:35+0300 2023-10-17T17:23:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna_14_cisk-za-danaty-by_sol_facebook.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

17 кастрычніка 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці, пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, што выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, абʼяднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якая ў ёй праводзіцца, а таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Яўген Гормаш змешчаны пад варту па ч. 1 арт. 342, 368, ч. 3 арт. 361-1 КК па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, абразе А. Лукашэнкі, уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання;

Наталля Малец узятая пад варту па абвінавачванні паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;

Дзмітрый Сельвеструк змешчаны пад варту паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;

Дзмітрый Свічкароў змешчаны пад варту па абвінавачванні па арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;

Сяргей Мазоль асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алеся Лянцэвіч асуджаная паводле арт. 368, 369, 361-2 КК па абвінавачванні ў абразе службовай асобы, А. Лукашэнкі, за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Коваль асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за перасылку відэа пратэснаму інфармацыйнаму рэсурсу да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Кацярына Бруханава асуджаная паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Наталля Шараметава асуджаная паводле ч. 1 арт. 342, ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ігар Цяпцееў, Віктар Грынько, Юрый Несцярэнка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач асуджаныя па ч.2 арт. 339, арт. 361-2, ч. 1 арт. 368, ч. 4 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў хуліганстве групай асоб, абразе А. Лукашэнкі, фінансаванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за вывешванне беларускага нацыянальнага і ўкраінскага сцягоў, каментары, ахвяраванні субʼекту, прызнанаму экстрэмісцкім, перасылцы здымка пратэснаму інфармацыйнаму рэсурсу, прызнанаму экстрэмісцкім, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітвязняў Яўгена Гормаша, Наталлю Малец, Дзмітрыя Сельвеструка, Дзмітрыя Свічкарова, Сяргея Мазаля, Алесю Лянцэвіч, Аляксандра Коваля, Кацярыну Бруханаву, Наталлю Шараметаву, Ігара Цяпцеева, Віктара Грынько, Юрыя Несцярэнку, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

Human Constanta;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства