viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 13-17 кастрычніка

2023 2023-10-17T11:00:00+0300 2023-10-17T18:41:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hanna-bond_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-17 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

17 кастрычніка было вынесенае судовае рашэнне аб ліквідацыі Царквы "Новае Жыццё"

Богаслужэнне каля забранага будынку царквы

Пра гэта паведамляе "Хрысціянская візія".

Царква "Новае жыццё" — гэта рэлігійная абшчына хрысціян поўнага Евангелля. У пачатку 2021 года ўлады горада абвінавацілі суполку ў нямэтавым выкарыстанні ўчастка, на што вернікі сцвярджалі, што іх незаконна пазбавілі права на зямлю.


Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы

Паводле крыніц польскай газеты "Wyborcza", ужо вядома некалькі выпадкаў, калі сілавікі бралі людзей у візавых цэнтрах.

"Некаторых беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і потым спрабавалі з'ехаць у Польшчу, у візавых цэнтрах чакала пастка. Здаралася так, што людзі прыходзілі па гатовыя візы і дакументамі, і іх адразу затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Замест Польшчы гэтыя людзі ехалі ў турму", — цытуе крыніцу польскай газеты "Наша Ніва"


У Пінску затрымалі хлопца, які хацеў уладкавацца ў вайсковую частку — у яго знайшлі "экстрэмісцкія" падпіскі

На "пакаяльным відэа" 17 кастрычніка затрыманы кажа, што хацеў уладкавацца ў вайсковую частку 1235 (Пінскі памежны атрад), аднак не прайшоў праверку — у яго знайшлі "экстрэмісцкія" падпіскі, а таксама высветлілі, што ён нібыта дасылаў інфармацыю гэтым каналам.

Сілавікі пагражаюць хлопцу арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Апеляцыйныя скаргі журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч пакінулі без задавальнення

pavel-mazheika_julija-jurhilevicz.jpg
Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч за кратамі падчас судовага пасяджэння

Вярхоўны суд 17 кастрычніка ў закрытым рэжыме разгледзеў апеляцыйныя скаргі Паўла і Юліі. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула прысуд у сіле, а скаргі — без задавальнення, піша "Право имеют". Палітвязняў хутка перавядуць у калоніі.

Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1


Адбываецца "хапун" на тэрыторыі завода ААТ "Нафтан"

"Нафтан против экстрэмизма" паведамяле пра затрыманні работнікаў на прахадной прадпрыемства.

Нагадаем, апошні раз масавыя затрыманні праходзілі ў праектна-канструктарскай службе "Паліміра". Тады быў затрыманы практычна ўвесь штат супрацоўнікаў. Яны падвергліся допытам і ператрусам, а пасля былі аштрафаваныя і арыштаваныя.


Палітвязня Рамана Марусава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

raman-marusau.jpg
Раман Марусаў

Раман — кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касцюковічах. Палітвязень быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу інфармацыі BYPOL.

Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Сляды збіцця, кроў бачны і на «пакаяльным відэа». Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калонію № 3.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 17 кастрычніка ў судзе Віцебскага раёна адбудзецца суд па замене Раману рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені, палітвязня могуць перавесці на турэмны рэжым.


Да родных мастака Аляксея Кузьміча прыходзіла міліцыя

aljaksei-kuzmicz_1.jpg
Аляксей Кузьміч

"Да маіх родных прыходзілі з міліцыі, расказвалі пра акцыю, бралі тлумачэнне. Дарэчы, я там не жыву, не прапісаны. Сям'я да маіх спраў не мае ніякага дачынення і маё мастацтва не падтрымлівае.

P.s. Яшчэ прэтэнзія міліцыі ў тым, што даю інтэрв'ю "экстрэмісцкім" СМІ", — напісаў мастак 16 кастрычніка на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, мастак прыязджаў у Беларусь у пачатку жніўня. Ён памяняў свой пашпарт і пасведчанне кіроўцы, а таксама правёў новую акцыю ў цэнтры Мінска — Аляксей паказаў голы зад, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў. Пасля гэтага ён з'ехаў у ЕС.


Сілавікі затрымалі кантралёрку якасці "Магілёўхімвалакно"

На "пакаяльным відэа" 16 кастрычніка жанчына "прызнаецца" ў тым, што пакінула абразлівы каментар у Telegram-канале "Карнікі Беларусі". Паведамляецца, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК Рэспублікі Беларусь.

Мяркуючы па відэа ў праўладным тэлеграм-канале, сярод іншага, жанчыну абвінавацілі і ў тым, што яна "гугліла" выраз "Усатый таракан". Адзначым, што на скрыншоце з малюнкамі па гэтым запыце сілавікі заблюрылі твар Лукашэнкі.


Над блогеркай Ганнай Бонд 16 кастрычніка павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе

hanna-bond_1.jpg
Ганна Бонд

Справу Ганны павінны былі разглядаць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, аднак у раскладзе пасяджэнняў яе прозвішча не было. Як патлумачылі супрацоўнікі суда, куды журналістка "Зеркало" патэлефанавала як фізічная асоба, яе пратакол паступіў днём у панядзелак, 16 кастрычніка.

Вядома, што вядучую абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Ганна ўжо знаходзіцца на волі — аднак вынік суда пакуль невядомы.

Нагадаем, 14 кастрычніка стала вядома аб затрыманні вядомай блогеркі Ганны Бонд. Але спачатку прычына затрымання была невядомая. 


За распаўсюд "экстрэмізму" на 15 сутак арыштавалі працоўнага завода "Палімір"

andrei-szkirenka.jpg
Андрэй Шкірэнка

Стала вядома, што 7 верасня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода "Палімір" Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы "Інстаграм" ён меў падпіску на старонкі "Рабочы Рух" і "Баста!", а ў Facebook на суполку "Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation".

Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя "экстрэмісцкімі", яму не было вядома. Таму мужчына віну ў "распаўсюдзе экстрэмізму" не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся, піша "Віцебская Вясна".


Затрыманы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Ганчароў

aljaksandr-hanczarou.jpg
Аляксандр Ганчароў

Папярэдне, затрыманне адбылося 11 кастрычніка, а 13 кастрычніка мусіў быць суд. Яго вынік пакуль невядомы, піша тэлеграм-канал "Белые халаты".

Аляксандр Валер'евіч мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званнем "Чалавек года Віцебшчыны", а ў 2020-ым годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбе з COVID-19.

Паводле непацверджанай інфармацыі, доктару-рэаніматолагу прызначылі 15 сутак арышту.


Старонка спявачкі Маргарыты Ляўчук і email праекту "Волковыск.ВY" — вялікае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

13 кастрычнкіа ў яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «ПОЛЬШЧА. ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Слуцкая мясорубка-чат»;
  • Instagram-старонкі «dyjaspara», «ПАСПАЛІТАЕ РУШЭНЬНЕ», «Olya Malashkina», «r_a_z_m_o_v_a», «klopat_by», «belarusen.frankfurt», «margarita.levchuk.official»;
  • Youtube-каналы «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Стоп таракан», «БЕЛСАТ LIFE»;
  • Відэазапіс «Обращение Полка Калиновского к белорусам»;
  • Старонка ў «Аднакласніках» «Координационный совет»;
  • Старонкі ва «Укантакце» «Осиповичи исполком», «stachkomgrodnopromstroj.l», «Алеся Манкевiч», «Ольга Карач»;
  • Старонкі праекту «Наша мова» ў сацсетках;
  • Сайт, старонкі праекту ў сацсетках і email «Волковыск.ВY»;
  • TikTok-старонкі «Ksenia Mija», «Я. Салянкоў», «baj.bу» «Настоящее время. Беларусь», «mkbelarus», «Мая Краiна Беларусь», «novy.kanal», «1863_х», «жизнь-малина», «baj.bу».

У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Беларусь за МКАДом"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 13 кастрычніка.

У рашэнне ведамства таксама пазначаны чалавек, якія нібыта маюць дачыненні да ініцыятывы — 33-гадовы грамадзянін Украіны Аляксандр Катовіч.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 3399 чалавек

13 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі псіхолага Андрэя Рускіх, асуджаных за нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны Дзяніса Варозава, Вячаслава Панцюшэнку, Вольгу Церах, Кацярыну Зарэцкую, Уладзіміра Лавара, супрацоўніцу IT-кампаніі "Гейм Стрым" Ксенію Алькенаву.


Затрыманні ў Слоніме

ruslan-lahucik.jpg
Руслан Лагуцік

Паводле інфармацыі "Суды, задержания. Гродно и область", 12 кастрычніка супрацоўнікамі АМАПа ў Слоніме былі затрыманыя Руслан і Цімур Лагуцікі. Прычына затрымання высвятляецца.

Руслан — блогер-дальнабойшчык. Ён мае ўласны YouTube-канал Engine BLR, на які падпісаныя амаль 30 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства