viasna on patreon

Абаронцы правоў чалавека: дайджэст міжнародных навінаў

2023 2023-10-11T09:00:00+0300 2023-10-11T17:51:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahamadzi-iran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах, іх дзейнасць адзначаецца высокімі ўзнагародамі: Нобелеўская прэмія міру ўручаная іранскай праваабаронцы, у Расіі завяршаецца суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека “Мемарыял” Алегам Арловым, у Крыме ахвярам палітычна матываваных прысудаў вынеслі больш за 900 год калоніі.

Другі раз запар Нобелеўскую прэмію міру прысуджаюць праваабаронцам-палітвязням

6 кастрычніка сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру. У 2023 годзе на яе былі намінаваны 351 кандыдат: 259 чалавек і 92 арганізацыі. 

Нобелеўская прэмія міру 2023 года ўручана іранскай актывістцы па абароне правоў чалавека Наргіз Махамадзі за барацьбу з іранскім рэжымам, які прыгнятае правы жанчын у краіне.

Наргіз Махамадзі.
Наргіз Махамадзі. Фота bbc.com

Абвяшчаючы імя лаўрэата, кіраўнік нарвежскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсан пачала сваю прамову са слогана, пад якім тысячы іранскіх жанчын выйшлі на вуліцы Ірана пасля гібелі ад рук паліцыі нораваў маладой іранкі Махсы Аміні, — "Жанчыны. Жыццё. Свабода".

"Наргіз Махамадзі, асуджаная да 31 года турэмнага зняволення, і 154 ударам кнутом, і знаходзіцца ў турме прама цяпер, пакуль я прамаўляю гэтыя словы", — сказала Рэйс-Андэрсан.

У 2022 годзе Нобелеўскія прэміі міру атрымалі арганізацыі "Мемарыял", якую ліквідавалі па рашэнні Вярхоўнага суда і ўкраінскі "Цэнтр грамадзянскіх свабод". Узнагародай быў адзначаны вядомы праваабаронца з Беларусі Алесь Бяляцкі.


Праваабаронцу Алегу Арлову могуць абвясціць прысуд

У Галавінскім раённым судзе Масквы 11 кастрычніка пройдуць спрэчкі па справе сустаршыні праваабарончага цэнтра “Мемарыял" Алега Арлова. Пасля гэтага ён выступіць з апошнім словам. Бок абароны не выключае, што ў гэты ж дзень суд можа вынесці прысуд. Алега Арлова пераследуюць па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі” арміі за яго антываенную пазіцыю, піша "Цэнтр Мемарыял".

Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц.

Алег Арлоў — расійскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял». Выбітнага мемарыяльца, які на свае вочы бачыў жахі вайны і больш за 40 гадоў змагаўся за мір, пераследуюць за антываенныя погляды.

У сакавіку Алег Арлоў меў намер трапіць на суд да калегі, праваабыронцы Алеся Бяляцкага, аднак яму забаранілі ўезд у Беларусь. Алег Арлоў назваў суд над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі «праявай фашызму».

21 сакавіка раніцай сілавікі правялі ператрус у кватэры Алега Арлова і яшчэ васьмі сябраў «Мемарыялу». Гэта адбылося ў межах крымінальнай справы аб» рэабілітацыі нацызму " (ч.2 арт. 354.1 КК). Пасля допытаў усіх адпусцілі ў статусе сведак.

Аднак у той жа дзень Следчы камітэт распачаў у дачыненні да Арлова крымінальную справу аб “паўторнай дыскрэдытацыі” расейскага войска (ч.1 арт. 280.3 КК). 

8 чэрвеня прайшло першае пасяджэнне па сутнасці па справе Арлова. Сустаршыні цэнтра “Мемарыял” пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.


На вядомага расійскага адваката Іллю Новікава завялі крымінальную справу аб дзяржздрадзе

У дачыненні да адваката Іллі Новікава, які з’ехаў ва Украіну, была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб дзяржздрадзе з-за пераходу “на бок праціўніка”. Пра гэта паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расеі. Раней у РФ яго пазбавілі адвакацкага статусу і абвясцілі ў вышук.

Ілля Новікаў на судзе над Аюбам Ціціевым.
Ілля Новікаў на судзе над Аюбам Ціціевым.

Паводле звестак ФСБ, спадар Новікаў уступіў у шэрагі УСУ, прайшоў вайсковую падрыхтоўку, удзельнічае ў баявых дзеяннях і “займаецца прапагандысцкай працай. 275 КК РФ (дзяржаўная здрада ў форме пераходу на бок праціўніка). Вядзецца следства.

1 снежня 2022 года МУС Расіі абвясціла Іллю Новікава ў вышук, аднак у матэрыялах ведамства не паказвалася, па якім артыкуле. 25 лістапада 2022 года спадар Новікаў быў прызнаны ў Расіі замежным агентам за ажыццяўленне палітычнай дзейнасці. Замежнай крыніцай фінансавання ў рэестры паказаная Украіна.

Ілля Новікаў удзельнічаў у шэрагу рэзанансных спраў, у прыватнасці выступаў з абаронай Фонду барацьбы з карупцыяй (прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены, прызнаны замежным агентам, ліквідаваны), абараняў Новікаў захопленую ў палон украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку і рэжысёра Алега Сянцова, а таксама чачэнскага праваабаронцу Аюба Ціціева.


Палітычна матываваны пераслед у Крыме: ахвяраў этапуюць у Расію

Сумарны тэрмін прысудаў ахвярам палітычна матываваных пераследаў у Крыме з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну склаў 915 гадоў і 5 месяцаў. Пра гэта распавёў аналітык Крым SOS Яўген Ярашэнка.

"З 24 лютага 2022 года прынамсі 78 крымскіх палітвязняў былі прысуджаныя сумарна да 915 гадоў і 5 месяцаў пазбаўлення волі", — кажа аналітык.

krym-tatary-sud.jpg
Ілюстрацыйнае фота.

З пачатку акупацыі Крыма Расеяй, крымскія палітвязні пасля прысуду часта становяцца ахвярамі незаконнага этапавання ў расейскія месцы адбыцця пакарання. Толькі ў 2023 годзе ў расейскія турмы і калоніі былі этапаваныя 25 чалавек.

Нагадаем, што этапаванне грамадзянскіх асоб, у тым ліку палітвязняў, з Крымскага паўвострава на тэрыторыю Расеі з'яўляецца ваенным злачынствам. Такімі дзеяннямі акупанты парушаюць артыкулы 49 і 76 IV Жэнеўскай канвенцыі. Згодна з артыкулам 76 IV Жэнеўскай канвенцыі, "абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынства павінны знаходзіцца ў акупаванай краіне, а ў выпадку асуджэння павінны там адбываць тэрмін пакарання".

Большасць ахвяр палітычна матываваных пераследаў у Крыме — прадстаўнікі крымскататарскага народа. На думку Яўгена Ярашэнкі, расейскія акупацыйныя ўлады ў Крыме спрабуюць выдаць крымскіх татараў за экстрэмістаў і дыверсантаў.


Рух у абарону правоў выбаршчыкаў "Голас" уцягнулі ў “дыскрэдытацыю”

У сябраў расійскага руху ў абарону правоў выбаршчыкаў "Голас" 5 кастрычніка прайшла серыя ператрусаў па крымінальнай справе аб паўторнай дыскрэдытацыі арміі.

Ператрусы раніцай 5 кастрычніка прайшлі ў маскоўскім офісе "Голасу", у яго сустаршыні Рыгора Мельканьянца і сябраў Рады Руху Віталя Ковіна, Аркадзя Любарава (абодва прызнаныя інаагентамі) і Ірыны Мальцавай, а таксама дома ў электаральнага аналітыка Сяргея Шпількіна, які пакінуў Расею, які супрацоўнічаў з праваабаронцамі. Акрамя іх, сілавікі прыйшлі да муніцыпальнага дэпутата з Цвярской вобласці Мікалая Кузьміна, актывістцы ад "Яблыка" Кацярыне Новікавай і журналісту выдання "Пскоўская губерня" Дзянісу Камалягіну.

Днём раней ператрусы прайшлі ў каардынатара "Голасу" ў Чэлябінскай вобласці Ірыны Гусевай. Увечары яшчэ аднаго маскоўскага актывіста “Голасу" Уладзіміра Ягорава павезлі ў аддзяленне, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні паліцыі.


У Таджыкістане апазіцыйнага актывіста  прысудзілі да 8,5 гадоў пазбаўлення волі

Суд раёна Ісмаілі Самоні Душанбэ прысудзіў апазіцыйнага актывіста Нізамідзіна Насрыдзінава да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі па справе аб закліках да звяржэння ўлады,  паведамляе "Настоящее время".

Прысуд Насрыдзінаву быў абвешчаны 29 верасня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Па словах крыніцы Радыё Озодзі, суд прызнаў Низоміддзіна Насріддзінова вінаватым у публічных закліках да гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу (частка 2 артыкула 307 КК Таджыкістана). Ён таксама адзначыў, што ў судзе Насрыддзінаў не прызнаў сваю віну па дадзеным артыкуле і сказаў, што "толькі дазволіў сабе крытыку на адным відэа ў адрас Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства