"Сцяг бел-чырвона-белага колеру, як прадмет, які не прадстаўляе каштоўнасці, падлягае знішчэнню". Мінчука асудзілі за ўдзел у адным Маршы
У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 верасня па "народным" артыкуле паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў і шасці месяцаў "хатняй хіміі" асудзілі мінчука Станіслава Сяліцкага. Такі прысуд прызначыла Марына Клімчук за ўдзел мужчыны ў "Маршы міра і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года. Да суда Станіслаў утрымліваўся пад вартай.
Згодна версіі абвінавачвання, Станіслаў Сяліцкі 30 жніўня 2020 года, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прыняў актыўны ўдзел у названых групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады - супрацоўнікаў міліцыі, спыніць вышэйпаказаныя дзеянні, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемствы, а менавіта, публічна выкрыкваючы лозунгі, рухаўся па праезных частках дарог у Мінску, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, наступным па ўказаных праспектах і вуліцы, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў прыпынку транспарту на тэрыторыі горада Мінска".
На судзе Станіслаў віну прызнаў. Ён распавёў, што ведаў з інтэрнэта пра акцыі пратэсту, якія плануюцца ў 2020 годзе. Паводле Станіслава, ён рухаўся як па праезнай частцы дарогі, так і па тратуары. Па шляху руху ён бачыў супрацоўнікаў міліцыі, якія тлумачылі грамадзянам аб неабходнасці спыніць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Разам з тым, названыя патрабаванні ён праігнараваў і працягнуў удзел у Маршы. Сяліцкі паказаў на судзе, што па дарозе нехта з натоўпу перадаў яму сцяг бел-чырвона-белага колеру, з якім ён фатаграфаваўся на свой мабільны тэлефон. Станіслаў адзначыў, што пры гэтым "мог выкрыкваць розныя лозунгі пратэснага характару, паддаўшыся ўплыву натоўпу". У той дзень на ім была майка чорнага колеру з эмблемай герба "Пагоня", якая ў наступным была выяўленая пры правядзенні яго асабістага ператрусу. Сцяг бел-чырвона-белага колеру, які ў перыяд правядзення пратэснага маршу яму перадаў нехта з пратэстоўцаў, ён пакінуў захоўвацца па месцы жыхарства.
На прад'яўленых фотаздымках з акцыі пратэсту ён апазнаў сябе ізробленым раскаяўся.
У выніку, мужчыне прызначылі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). У прысудзе асобна прапісалі:
"Так, сцяг бел-чырвона-белага колеру і майка з эмблемай герба "Пагоня", як прадметы, якія не прадстаўляюць каштоўнасці, падлягаюць знішчэнню".
Пасля абвяшчэння прысуду Станіслава вызвалілі з-пад варты ў зале суда.